Афіцыйны Менск не запрасілі ў Нямеччыну на памятныя мерапрыемствы



Нямецкі ўрад пацвердзіў, што не запрашае прадстаўнікоў Беларусі на памятныя мерапрыемствы, звязаныя з Другой сусветнай вайной.

Пра гэта гаворыцца ў адказе кабінета на запыт дэпутатаў бундэстага ад фракцыі левых. Запыт тычыўся мерапрыемстваў, якія праводзіць урад з нагоды чарговых угодкаў вызвалення ад фашызму і нападу на СССР, а таксама ўдзелу прадстаўнікоў ФРГ у падобных мерапрыемствах у Расеі і Беларусі.

Сёлета, як і летась 9 мая, пасол ФРГ у Беларусі Манфрэд Хутэрэр і прадстаўнікі штаба ваеннага аташэ Германіі ўскладуць у Менску вянок да адной з памятных мясцін, звязаных з Другой сусветнай вайной.

Крыніца: @pozirkonline