Руся завітала да беларусаў Куяўска-Паморскага выяводства



У Торуні адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары Куяўска-Паморскага ваяводства са спявачкай Русяй.

Пра адметнасці сустрэчы і з чым выступала Руся распавядае адзін з арганізатараў Вітольд Яроцкі:

З вельмі цікавай лекцыяй выступіла Руся пра тое, як спевы нашымі продкамі ўжываліся ў старажытныя часы для таго, каб падтрымліваць сябе ў тонусе, вырашаць свае нейкія псіхалагічныя патрэбы, праблемы. У залежнасці ад таго, як гучала песня, з якім тэмбрам, з якім рытмам, яна ўздзейнічала на розныя нашы пачуцці па-рознаму. І гэтаму была прысвечана вельмі цікавая лекцыя. Паслухалі, даведаліся шмат цікавага і новага, трошкі паспявалі, добра бавілі час.

На сустрэчы, якія арганізуюць прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Куяўска-Паморскім ваяводстве ў гарадах Торунь і Быдгашч, прыходзяць да 50 чалавек і культурнае жыццё беларусаў у гэтым рэгіёне Польшчы вельмі разнастайнае: ад курсаў «Мова Нанова» да настолных гульняў.

Беларускае Радыё Рацыя