8 траўня – антываенная акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку



8 траўня беларуская дыяспара Беластоку запрашае ўсіх на антываенную акцыю. Прымеркаваная яна да 78-й гадавіны перамогі над нацызмам у Еўропе. Гэтая акцыя – гэта акцыя салідарнасці з Украінай і ўсімі ваярамі, якія зараз змагаюцца за свабоду сваёй дзяржавы.

„З вялікім гонарам узгадаем і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі” – пішуць арганізатары акцыі.

Пачатак акцыі -18.30 па адрасе вуліца Вольнай Беларусі-9, Беласток