Раман Шчэрбаў: Працягваем збор сродкаў на яшчэ адзін аўтамабіль для палка Каліноўскага



Правядзенне шэрагу культурніцкіх сустрэч ды канцэртаў, святкаванне Дня Волі, збор сродкаў для беларускіх ваяроў ва Украіне. Такая цяпер дзейнасць у межах Беларускага Культурнага Таварыства „Хатка” ў Гданьску, – распавёў намеснік старшыні Раман Шчэрбаў:

На наступным тыдні ў нашай сядзібе зайграе акустычны канцэрт дуэт „Znak Stop”, і далей будзем планаваць чарговыя мерапрыемствы. Варта адзначыць, што беларусы Трыгарада працягваюць збор сродкаў на яшчэ адзін аўтамабіль для палка Каліноўскага. Мы стараемся падтрымліваць гэтую ініцыятывы і разам з мясцовымі актывістамі дапамагаць у зборы сродкаў.

Вы таксама можаце падтрымаць ініцыятыву! Спасылка: https://zrzutka.pl/ez8kju

Дадатковую інфармацыю пра бягучую дзейнасць Таварыства Хатка можна знайсці ў адмыслова створаных суполках на фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя