У Шасталах адкрылася фотавыстава Івоны Зінкевіч
Валачобныя песні і агулькі ў нядзелю, 7 траўня, маглі пачуць жыхары Шасталаў, што пад Бельскам Падляшскім. У вёску з песнямі, віншаваннямі, караваем і веснавымі карагодамі завітаў 20-ты фестываль Падляшска-палескія сустрэчы ў традыцыі „Там по маёвуй росі”.
У межах мерапрыемства ў мясцовай святліцы таксама адкрылася фотавыстава Івоны Зінкевіч, якая родам з Шасталаў, прысвечаная жыхарам вёскі:
– Я падрыхтавала выставу старых фотаздымкаў. Цяжка было выбраць, бо мела іх вельмі шмат ад жыхароў Шасталаў. Гэта фотаздымкі на якіх жыхары Шасталаў або з Шасталамі звязаных. Многіх з іх ужо няма сярод нас. Выстава прысвечана людзям, якія тут жылі, некаторыя яшчэ жывуць. Таксама гэта выстава, якую можна паказаць у кожнай вёсцы. На іх людзі ў розных жыццёвых сітуацыях: у дзяцінстве, калі жаніліся, як бавілі вольны час, працавалі, а пасля да старасці і апошняга шляху.
Жыхары Шасталаў маглі пачуць валачобныя песні і агулькі ў выкананні калектыву „Жэмэрва” са Студзіволаў, які сёлета адзначае сваё 20-годдзе, а таксама гасцей з Польшчы ды з-за мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя