Сяргей Навумчык: Афіцыйны Дзень перамогі – дзень скрадзенай перамогі Беларусі



9-га траўня 1994 года ў Менску да манумента Перамогі не дапусцілі групу БНФ. У калоне былі Васіль Быкаў, дэпутаты Вярхоўнага Савета Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык.

Распавядае сведка тых падзеяў, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання, журналіст Сяргей Навумчык:

– Для нас зрэшты гэта не было свята, гэта быў дзень смутку, памяці. Вельмі слушна сказаў Васіль Быкаў: перамогу ў нас адабралі, і ў расейцаў, і ў беларусаў, і ўкраінцаў і не толькі. Адабраў яе ніхто іншы як вялікі Сталін. Тады было зразумела, што ўлада ў Беларусі заставалася па-сутнасці камуністычнай, хоць гэтыя гады мы называем гадамі нацыянальнага адраджэння. Тады абсалютна было зразумела, што пачынаецца з пабедабесіем. Яны манапалізавалі перамогу. Лукашэнка і Пуцін у Расеі на гэтым пабудавалі сваю дзяржаўную, па-сутнасці сталінскую, неакамуністычную, фашысцкую ідэалогію.

На наступны дзень пасля здарэння ў 1994 годзе Васіль Быкаў напісаў невялікі артыкул, у якім упершыню было сказана пра «прыватызацыю» Перамогі ўладамі ў Беларусі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Сяргея Навумчыка