У Беластоку на курсах „Мова Нанова” гаварылі пра Беларусь пад нямецкай акупацыяй у 1941 – 44 гадах
У Беластоку ў беларускім хабе „Новая Зямля” адбыліся чарговыя заняткі курсаў „Мова Нанова”. Гэтым разам тэмай заняткаў была – Беларусь пад нямецкай акупацыяй.
Аб тым як жыла Беларусь у 1941 – 44 гадах, якая была падзеленая тады нямецкімі акупантамі на некалькі розных адміністрацыйных кавалкаў, распавёў прысутным – гарадзенскі гісторык і журналіст Алесь Кіркевіч.
– Гэтая тэма складаная, вакол яе існуе шмат міфаў. Тут нельга маляваць чорным і белым. Таму гэта сапраўды, як казаў Васіль Быкаў, была грамадзянская вайна, або вайна з яскравымі рысамі грамадзянскай вайны. Калі беларусы змагаліся і па той, і па іншы бок. Але з абодвух бакоў прайгралі, таму што яны ведалі, што змагаюцца супраць акупантаў, але да канца не ведалі, за што яны змагаюцца, то бок, па выніку якая сіла імі карыстаецца. З аднаго боку былі немцы, з іншага боку саветы. Жылося, безумоўна, вельмі па-рознаму, таму што не параўнаць жыццё ў Гародні, больш менш спакойнае, з жыццём на якой-небудзь Ушаччыне, ці ў Віцебску, дзе проста было пекла на зямлі.
Як распавёў госць курсаў, у Беларусі пад нямецкай акупацыяй у розных яе частках, нароўні з нямецкай, афіцыйнымі былі – розныя мовы. Да прыкладу, калі ў заходне-цэнтральнай Беларусі афіцыйнай была – беларуская мова, то ў заходняй – польская, на поўдні – украінская, а ва ўсходняй – руская.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя