КДБ патлумачыў узмацненне кантролю на межах
На ўездзе ў Беларусь з Літвы праз пункт пропуску Каменны Лог праводзяць дадатковы надгляд і апытанне некаторых з тых, хто перасякае мяжу, паведамляюць чытачы «Зеркала».
Дадатковыя пытанні ў пункце пропуску Каменны Лог узнікаюць да ўкраінцаў і тым, хто лічыцца ў базе «Беспарадкі». Гэтых людзей адводзяць на дадатковы агляд.
Што канкрэтна пытаюцца ў людзей, пакуль невядома. У базу «Беспарадкі» ў Беларусі заносяць людзей, якія прыцягвалі да адказнасці па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах. З аднаго з аўтобусаў на дадатковую праверку адправілі больш за 5 чалавек.
Адзін з чытачоў выдання, які ехаў з Вільні ў Менск, распавёў, што кіроўца аўтобуса пры пасадцы папярэдзіў, што «тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах, трэба ісці на пашпартны кантроль сярод першых», таму што іх даўжэй правяраюць.
З прычыны дадатковых праверак пасажырскія аўтобусы затрымліваюцца. Так, аўтобус, які выехаў з Вільні ў Менск аб 11.30, прайшоў памежны і мытны надгляд на беларускай тэрыторыі каля 18.30, пасля чаго працягнуў рух у бок Менску.
Беларускае Радыё Рацыя