Як дапамагчы беларускім ветэранам-добраахвотнікам ва Украіне?



Асацыяцыя беларускіх ветэранаў у супрацы з Фондам BYSOL запусціла збор сродкаў для канкрэтных ветэранаў-беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, якія спрабуюць пачаць мірнае жыццё.

Кажа сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:

– Людзі, пра якіх ідзе размова, у даволі цяжкім псіхалагічным стане. Гэтым людзям сапраўды патрэбна псіхалагічная дапамога, таму што чалавек апынуўшыся на «гражданке» сутыкаецца з рознымі нядобрымі думкамі, і прыходзяць за дапамогай таму, што ўжо цяжка. Чаму адбываецца праз BYSOL? У іншых няма такога вопыту і шырокай структуры збору сродкаў. У BYSOL гэта значна лепш арганізавана.

Па словах Андрэя Кушнярова, працэнт ветэранаў, у якіх атрымліваецца знайсці сабе месца ў «мірным», грамадзянскім жыцці пасля ўдзелу ў вайне ва Украіне вельімі нізкі. Большасць добраахвотнікаў, прайшоўшы першасную рэабілітацыю, не знайшоўшы працы і месца ў мірным жыцці, вяртаюццца на ўкраінскі фронт, каб працягваць удзел у вайне супраць Расеі.

Падтрымаць ветэранаў-беларускіх добраахвотнікаў на Украіне можна тут:

BYSOL

BYSOL

Беларускае Радыё Рацыя