Беларускія музыкі прысвяцілі альбом украінскім танкістам
Беларускія музыкі, якія былі вымушаныя пакінуць Радзіму, стварылі ў грузінскім Батумі альбом пад назвай „Музыка для ўкраінскіх танкістаў”.
Пра стварэнне гэтага альбома распавёў адзін з удзельнікаў праекта:
– Гэты альбом ствараўся музыкамі, беларусамі, якія жывуць у Батумі. Цяжкага нічога не было, бо мы знайшлі студыю, дзе мы запісалі бас-гітары і барабаны. Потым нашы сябры, беларусы ў Еўропе, дапісалі туды свае інструменты.
Па словах музыкі, гэты альбом мае поўны фармат, хоць у ім усяго тры трэкі:
– Для нас гэта поўнафарматны альбом, бо там адзін трэк здаецца 18-ць хвілін, другі 20-ць. У нас ёсць альбом, гэта такі праект „Чароўная аднаклеткавая музыка”, проста метад выканання такі, у нас ёсць розныя склады, якія могуць яе выконваць. Напрыклад, у нас быў адзін альбом, дзе адна песня доўжылася 70 хвілін, такі рэкорд. Зараз атрымалася 18 хвілін ці 20. Гэты альбом, плюс яшчэ live track, трэці мне здаецца хвілін 40. То бок гэта поўны фармат.
Па словах музыкаў, паслухаць іх музыку ўжо можна на розных пляцоўках „Музыка для украинских танкистов | Волшебная одноклеточная музыка 12 (bandcamp.com)” і пра іх альбом ужо ведаюць ва Украіне і ў іншых краінах свету.
Беларускае Радыё Рацыя