Беларуская музычная культура да XVIII ст. у гістарычным клубе Beer&History
У Беластоку прайшла чарговая вечарына ў рамках нефармальнага беларускага гістарычнага клуба Beer&History.
Гэтым разам, спецыяльна запрошаная госця, музыка, рэканструктар ды даследчык гісторыі беларускай музычнай культуры – Кацярына Ваданосава распавяла аб тым, на якіх музычных інструментах ігралі на беларускіх землях нашыя продкі да 18 стагоддзя.
-Музычная культура Беларусі надзвычай разнастайная. І нам вельмі пашанцавала, бо мы знаходзіліся акурат на стыку культур. І мы змаглі ўвабраць у сваю ўласную культуру здабыткі культур іншых у мностве. Калі мы гаворм пра музыку, то мы можам узгадваць тое, што на тэрыторыі Беларусі акрамая прадстаўнікоў нашага народу жылі татары, габрэі. Тут былі і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты. І гэта ўсё ўзбагачала нас і давала далейшы стымул для развіцця.
Кацярына Ваданосава ўжо не першы раз была госцяй гістарычнага клубу Beer&History, які дзейнічае ў Беластоку. Да гэтага яна распавядала пра беларускія народныя строі, а таксама дэманстравала некаторыя з іх, якія рэканструкцыянавала ўласнаручна.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя