Гуманітарная ініцыятыва FreeShop патрабуе дапамогі



Трэба ўратаваць магчымасць падтрымкі беларусаў і ўкраінцаў праз гуманітарныя склады FreeShop. Цяпер гуманітарная ініцыятыва ў крытычным стане. Няма памяшкання і вялікая запазычанасць за арэнду цяперашняга ў суме 6150 еўра.

Каардынатарка ініцыятывы FreeShop Алена Маркевіч пакуль не можа знайсці гэтых грошай і звяртаецца да ўсіх беларусаў дапамагчы ёй са зборам сродкаў:

-Я б вельмі хацела папрасіць беларусаў не толькі Варшавы, а беларусаў усяго свету, – нават 1 злоты, 5 злотых – гэта не такая вялікая сума ад кожнага, каб можна было вырашыць гэтае пытанне. Бо я зараз не ведаю, што рабіць.

Паводле Алены Маркевіч, калі неабходная сума будзе сабрана, яна за ўсё адсправаздачыцца. Пераслаць грошы можна на рахункі фонда  «ZYVI” REGON 520834168  NIP 5242931130 KRS 0000942219  Нумар рахунка: PL 45 1140 2004 0000 3802 8205 7895.

Беларускае Радыё Рацыя