Чым жывуць беларусы Партугаліі?
Прасоўваннем беларускай гісторыі, мовы ды культуры займаюцца беларусы Партугаліі.
На сённяшні час асветніцкую дзейнасць для сябе яны вызначылі як прыярытэтную, – распавяла беларуска Кацярына Дрожжа:
– У апошні год мы больш заняліся культурнымі пытаннямі, бо на працягу гэтых трох гадоў, мы зразумелі, што партугальцы даволі мала ведаюць пра Беларусь. Вырашылі даць адзін крок назад і пачаць спачатку. Зараз мы займаемся такой асветніцкай дзейнасцю. Мы ладзім розныя культурныя мерапрыемствы, падчас якіх мы тлумачым, што такое беларуская культура, якая наша гісторыя, якая наша мова.
Кацярына Дрожжа дадала, што таксама па неабходнасці беларусы Партугаліі прымаюць удзел у актыўнасцях, якія нейкім чынам звязаныя з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя