Павел Латушка запатрабаваў не запрашаць Лукашэнку на саміт ААН
19 гадоў таму
Павел Латушка запатрабаваў не запрашаць Лукашэнку на саміт ААН, які адбудзецца ў верасні ў Нью-Ёорку.
„5 тысяч палітвязняў у Беларусі і паўмільёна вымушаных перасяленцаў з Беларусі… Іх не дастаткова? Як беларус я патрабую адмовіцца ад вашай заявы аб тым, што ААН мае намер запрасіць Лукашэнку, які ўзурпаваў уладу ў Беларусі”, — напісаў палітык у „Твітэры”.
Напярэдадні дзяржаўныя СМІ паведамілі пра візіт у Менск прадстаўніцы ААН Гві Ёп Сон, якая паведаміла, што генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш плануе запрасіць Лукашэнку на саміт па мэтах устойлівага развіцця.