Кантрабанда цыгарэт у падлозе аўтобуса
Супрацоўнікі Краёвай скарбовай адміністрацыі спынілі кантрабанду двух тысяч пачак цыгарэт. Яны былі схаваныя ў падлозе аўтобуса, які перасякаў літоўска-польскую мяжу ў Агародніках.
Кажа прэс-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі:
– Супрацоўнікі падляшскай Краёвай скарбовай адміністрацыі затрымалі польскі аўтобус паблізу мяжы з Літвой – у Агародніках. Нервовыя паводзіны кіроўцы, а таксама яго калегі, падштурхнула да дакладнай праверкі транспартнага сродку. Аўтобус быў скіраваны ў Будзіска, дзе баз прасканаваны рэнтгенам. У выніку ў падлозе транспартнага сродку былі выяўлены дзве тысячы пачак цыгарэт без польскіх акцызных знакаў. Схованка была змантавана на адмысловай гідраўлічнай прыстасове і высоўвалася з дапамогай пульту.
Калі б цыгарэты трапілі на рынак, дзяржаўны бюджэт страціў бы больш за 50 тысяч злотых.
Нелегальная тытунёвая прадукцыя і аўтобус, які выкарыстоўваўся для яе перавозкі, затрыманыя. На кіроўцу транспартнага сродку і яго калегу завялі крымінальныя справы за кантрабанду цыгарэт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl