Пад украінскія санцыі трапілі 16 буйных беларускіх прадпрыемстваў



Украіна ўвяла санкцыі супраць 200 прадпрыемстваў Беларусі і Расеі. Указ пра гэта падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Па яго словах, новыя санкцыі працягваюць курс на ізаляцыю і блакаванне расейскай вайсковай прамысловасці. Зяленскі заявіў, што Украіна актыўна працуе па пытаннях санкцый з партнёрамі:  каб усе, хто фактычна здзяйсняе гэтую агрэсію, хто дае зброю, боепрыпасы, тэхніку і тэхналогіі ў рукі тэрарыстаў — каб усе яны былі раздушаныя светам”.

У санкцыйны спіс трапілі 16 беларускіх прадпрыемстваў:

„Гомельскі радыёзавод”

ААТ „Магілёўскі металургічны завод”

„Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу „Беларуская металургічная кампанія”

„Менскі падшыпнікавы завод”

 „БелАЗ”

 „Кранавы завод”

ААТ „Гомсельмаш” ды іншыя

Таксама ў „чорны спіс” Украіны трапіла прафсаюзная „пярвічка” Інстытута парашковай металургіі.

„Дзякуй усім, хто дапамагае Украіне ціснуць на Расею за гэтую вайну, а таксама блакаваць спробы дзяржавы-тэрарыста абыходзіць санкцыі”, — дадаў Зяленскі.