ByPol мае план на выпадак смерці Лукашэнкі
Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol мае план на выпадак смерці Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў паведаміў у каментары тг-каналу „Позірк”.
„Але ён не для агалошвання ў СМІ і не звязаны з „кветачкамі”, — дадаў ён.
Па словах Азарава, цяпер ідуць дэбаты наконт дзеянняў у выпадку смерці Лукашэнкі. „Міжнародныя партнёры таксама чакаюць ад нас адказу, але мы не можам яго агучыць”, — заявіў кіраўнік ByPol.
Азараў мяркуе, што ў выпадку смерці Лукашэнкі Крэмль паставіць свайго стаўленніка. „Хуценька правядуць выбары, канешне, фальсіфікаваныя. Пакуль будуць адбывацца гэтыя выбары, у нас ёсць час нешта зрабіць”, — дадаў ён.
Апошні раз Лукашэнка з’яўляўся ў публічнай прасторы 9 траўня. У той дзень ён быў на парадзе ў Маскве, а ўвечары быў на ўскладанні вянкоў на плошчы Перамогі ў Менску.