„Барысфен” выйшаў наперад у бронзавай серыі
Баскетбалісты магілёўскага „Барысфена” перамаглі віцебскі „Рубон” на старце серыі за бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі.
У першай гульні на пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу „Алімпіец” гаспадары прайгралі першую чвэрць 20:23, але потым завалодалі ініцыятывай і выйгралі – 80:73. Заўтра каманды зноў згуляюць у Магілёве, а 18 траўня сустрэнуцца ў Віцебску.
„Слуцк” і „Іслач” згулялі ўнічыю на старце 8-га тура
Футбалісты „Слуцка” і „Іслачы” з Мінскага раёна не выявілі пераможцу ў стартавым паядынку 8-га тура чэмпіянату Беларусі.
Сустрэча ў Слуцку прайшла ў роўнай барацьбе, і ў першым тайме гледачы не ўбачылі забітых мячоў. Праз 5 хвілін пасля перапынку Дзяніс Мітрафанаў вывеў гасцей наперад, а неўзабаве Яраслаў Яроцкі ўсталяваў канчатковы лік – 1:1. Сёння лідар першынства мінскае „Дынама” згуляе на выездзе з футбалістамі „Гомеля”. Сталічны „Энергетык-БДУ” прыме „Менск”, а салігорскі „Шахцёр” на сваёй арэне сустрэнецца з берасцейскім „Дынама”.
Шыкаўка не дапамог „Кароне” абыграць „Пяст”
Футбалісты „Пяста” Глівіцэ абыгралі „Карону” (Кельцэ) у матчы 31-га тура чэмпіянату Польшчы. Беларускі форвард „Кароны” Яўген Шыкаўка правёў на полі ўвесь матч, не адзначыўшыся выніковымі дзеяннямі. Нягледзячы на паразу, „Карона” займае 12-е месца, з 38-ю ачкамі, з адрывам на шэсць балаў ад зоны вылету.
Футбалісты беластоцкай «Ягелоніі» ў гасцявым матчы з варшаўскай «Легіяй» прайгралі з лікам 1:5. Жоўта-чырвоныя выйшлі наперад на 15-й хвіліне пасля гола Марка Гуаля, а затым забівалі толькі футбалісты са сталіцы Жозуэ, Эрнэст Муцы, Мацей Расолек, Майк Наўроцкі і Блаз Крамер. У матчах з «Легіяй» у гэтым сезоне «Ягелонія» прапусціла 10 мячоў у двух матчах. «Ягелонія» займае 10-е месца ў турнірнай табліцы, «Легія» застаецца на другой пазіцыі.
Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу парнага разраду турніру WTA у Рыме
Беларуска Вікторыя Азаранка і бразільская тэнісістка Беатрыс Хадад Майя пераможна стартавалі ў парным разрадзе турніру ў Рыме.
Яны абыгралі ў дзвюх партыях расійскі тандэм Вераніка Кудзерметава / Анастасія Паўлючэнкава – 6:2, 6:3. На мінулым тыдні беларуска і бразільянка сталі пераможцамі турніру ў Мадрыдзе. У 1/32 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч саступіла харватцы Доне Векіч – 6:3, 3:6, 3:6.
Беларускія дзюдаісты засталіся без медалёў на чэмпіянаце свету ў Досе
У сталіцы Катара Досе набліжаецца да завяршэння чэмпіянат свету па дзюдо, у якім пад нейтральным сцягам бралі ўдзел беларускія спартоўцы. На планетарным форуме ў Катары каманду Беларусі прадставілі Дар’я Канцавая ў катэгорыі да 78 кг у жанчын і Ягор Варапаеў у вазе да 90 кг у мужчын. З барацьбы за медалі Дар’я выбыла на стадыі 1/8 фіналу, прайграўшы францужанцы Одры Чэмеа 0:10. Ягор Варапаеў у стартавым паядынку быў мацней за аргенцінца Марыяна Кота Берсьера 1:0, аднак у наступным раундзе беларус саступіў Міхаэлю Жганку з Турцыі 0:1 і скончыў выступы.
Зборная ЗША нечакана абыграла каманду Фінляндыі
Зборная ЗША абыграла каманду Фінляндыі ў стартавым туры чэмпіянату свету-2023 па хакеі з лікам 4:1.
Матчы праходзяць у Тампэрэ і Рызе. Лік адкрылі фіны, але затым амерыканцы перахапілі ініцыятыву і давялі справу да рагрома.
Беларускае Радыё Рацыя