Беларуса затрымалі ў Польшчы за спробу перавозкі мігрантаў



У Польшчы затрымалі беларуса, які прыехаў па мігрантаў у раён Нараўкі, а на ўчастку Белавежа на той жа падставе затрымалі ўкраінца. У раёне Мельніка грамадзянін Таджыкістана перавозіў пецярых афганцаў, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Агулам за мінулыя суткі 166 мігрантаў спрабавалі парушыць мяжу Еўразвязу з боку Беларусі. З іх у Польшчу спрабавалі трапіць 85 чалавек. Сярод іх – грамадзяне Індыі і Самалі.

На латвійска-беларускай мяжы затрыманы 58 чалавек, на літоўска-беларускай – 23 чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя