Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць ва ўсіх раёнах, акрамя Браслаўскага



У Беларусі ва ўсіх раёнах, за выключэннем Браслаўскага, ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў. Акрамя таго, ад пачатку траўня ў краіне дзейнічае адмысловы пажаранебяспечны рэжым.

“Ім усталяваныя правілы паводзінаў у лясной мясцовасці”, – патлумачыў супрацоўнік лясной гаспадаркі Ігар Пацоўскі:

-Уведзены адмысловы супрацьпажарны рэжым, які ўстанаўлівае дадатковыя патрабаванні пажарнай бяспекі. Забаронена выкарыстоўваць прыстасаванні для прыгатавання ежы з прымяненнем адкрытага агню, за выключэннем месцаў, адмыслова для гэтага абсталяваных. Забаронена спальваць сухую расліннасць.

Калі аб’яўленнем пажаранебяспечнага рэжыму грамадзянам не забараняецца хадзіць у лес пры выкананні пэўных правілаў, то часовае абмежаванне ці забарона ўжо датычаць неспасрэднага знаходжання ці перасоўвання праз лясы.

Беларускае Радыё Рацыя