Ці распачаўся ўжо ўкраінскі контрнаступ?



Украіна рыхтуецца да маючага адбыцца контрнаступу, пра што заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 13 мая ў Рыме. Прыкметы таго, што контрнаступ ужо пачаўся, абмеркавалі прадстаўнікі Асацыяцыі беларускіх ветэранаў падчас анлайн-сустрэчы «Хада наступлення Украіны».

Кажа спікер сустрэчы Васіль Слуцкі:

Cапраўдны наступ, і мы ўжо бачым, правакацыйна скажу, што ён пачаўся. Ён сто адсоткаў пачаўся. Пытанне толькі, у якой ён фазе. Можна сказаць, што зараз этап планавання, відавочна, завершаны.  Пачаліся ў прынцыпе актыўныя лакальныя ваенныя дзеянні. Мы бачым паніку ваенкораў. Актыўная фаза наступлення яшчэ не пачалася, і мы ўбачым тое, што яна пачнецца,  толькі ў сам момант. Бо будзе нечаканы ўдар на адным з кірункаў пры нанясенні мноства другасных удараў.

На карысць версіі пачатку актыўных дзеянняў Украіна кажа і гіпотэза датычнасці ўкраінскай СПА да збіцця, верагодна, чатырох лятальных апаратаў у Бранскай вобласці. Там, па неафіцыйных дадзеных, было збіта два верталёты і два звышмагутныя знішчальнікі. Ніводны з членаў экіпажаў не выжыў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і АБВ