У Варшаве адбудзецца літаратурна-музычная вечарына „Наш Купала”
У Варшаве ў сераду, 17 траўня, адбудзецца літаратурна-музычная вечарына „Наш Купала”.
Падчас яе вядучая Галіна Пазняк распавядзе пра ўмовы і асяроддзе, у якім фарміраваўся паэт, прыгадае цікавыя звесткі, зачытае вершы, а таксама патлумачыць значэнне асобы Купалы ў цяперашніх рэаліях.
“Гэта быў насамрэч вельмі незвычайны чалавек”, – лічыць Галіна Пазняк.
– Янка Купала нарадзіўся. Калі беларускія землі былі ў складзе Расейскай імперыі. Беларуская мова загадам расейскага ўраду фактычна была забароненая, бо было забароненае слова “Беларусь”, а за гэтым усё астатняе. Гэта быў незвычайны хлопчык Янка. Ён быў вельмі ўражлівы і на яго вельмі ўздзейнічалі тыя казкі, які расказвала яму матуля, тыя песні, якія ён чуў, прыказкі, прымаўкі, легенды. Асабліва адлюстравалася ў яго творчасці легенда пра папараць-кветку”.
Імпрэза “Наш Купала” пройдзе ў Беларускім Моладзевым Хабе. Уваход вольны. Пачатак у 18:30.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя