Кляшчы на Падляшшы: дзе іх трэба асцерагацца?
Ад пачатку году да сярэдзіны красавіка ў Польшчы на хваробу Лайма захварэлі больш за 2,7 тысячы чалавек. У лідарах небяспечных тэрыторый – Падляшша, дзе не першы год фіксуецца найбольшая колькасць кляшчоў і па колькасці спадарожных захворванняў.
Сітуацыю каментуе хімік-навуковец Сяргей Бесараб:
– Клешч можа распаўсюджвацца, у тэмпературны інтэрвал, які яму падыходзіць, амаль па ўсёй краіне. Гэта менавіта з-за таго, што мяняецца клімат. Кляшча будзе станавіцца толькі больш. Клешч будзе актыўны больш часу. Трэба выкарыстоўваць правераныя хімічныя рэпеленты. Правярайце, каб гэтыя рэпеленты мелі патрэбную канцэнтрацыю дэта. Канцэнтрацыю дзейнага рэчыва ад 20–25%.
Паводле эксперта, найбольш небяспечныя зоны кантакта з кляшчамі з’яўляюцца пераходы леса да палёў і лясныя паляны. Для аховы ад кляшчоў зонаў лецішча і вясковых хат варта высаджваць фітазоны, у склад якіх уваходзяць садовыя клубніцы, цытрынавая трава, ландыш, каціная мята, лаванда.
Беларускае Радыё Рацыя