Полк Каліноўскага пацвердзіў гібель аднаго свайго байца
Полк Каліноўскага, дзе служаць беларускія добраахвотнікі, выступіў з тэрміновым зваротам.
Гаворыць афіцыйная прадстаўніца фармавання Крысціна «Чабор» Станкевіч:
– У ходзе аперацыі пад Бахмутам батальён «Волат» палка Каліноўскага панёс страты. На жаль, адзін ваяр загінуў. Яшчэ чацвёра на дадзены момант лічацца зніклымі без звестак, але яны дакладна не ў палоне. Зараз раскрываць падрабязнасці аперацыі мы не можам. Таксама асобы ваяроў не раскрываюцца ў мэтах бяспекі. Мы знаходзімся на сувязі з роднымі загінулага і зніклых без вестак ваяроў. Яшчэ некалькі байцоў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Зараз іх жыццю нічога не пагражае. Гэта цяжкі дзень не толькі для палка Каліноўскага, але і ўсяго беларускага народа.
Напрыканцы звароту «Чабор» зазначае, што «нягледзячы на нашы страты мы працягваем шлях да перамогі». Дагэтуль было вядома пра 21 беларуса, якія загінулі пасля лютага 2022-га, баронячы Украіну. Баі за Бахмут ідуць ужо 9 месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя