Ганна Махіньска: Мы давялі да страшэннага прыніжэння людзей



„Мы давялі да страшэннага прыніжэння людзей, да такога прыніжэння годнасці, што сёння мне сорамна”, – так гаварыла пра сітуацыю на польска-беларускай мяжы доктар юрыдычных навук Ганна Махіньска – былая намесніца заступніка грамадзянскіх правоў у Польшчы. Яна адказвала на пытанне „ці ў Польшчы закон бароніць яшчэ самага неабароненага чалавека?”

– Ці былі вы ў лесе, так як на вайне, дзе хаваюцца, каб не дай бог пабачыць памежніка, бо яго мундзір выклікае страх. Што зрабіць, каб тых людзей ратаваць? Калі мы ўбачылі двух мужчын, схаваных лістотай, якія кленчылі перад намі, хацелі цалаваць наш абутак. Мы давялі да страшэннага прыніжэння людзей, да такога прыніжэння годнасці, што сёння мне сорамна. Польша трапляе ў гісторыю ў не лепшым выглядзе.

Ганна Махіньска прымала ўдзел ў дыскусіі ў Варшаве падчас „Ночы музеяў”. Размова апублікавана на ютуб-канале. Паводле няўрадавых арганізацый, якія дапамагаюць мігрантам ад пачатку гуманітарнага крызісу, на польска-беларускай мяжы загінула звыш 220 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя