Анастасія Ткач: Нельга прызвычайвацца да вайны
19 гадоў таму
Не хацелася б каб вайна станавілася нормай жыцця і такім чынам да яе прызвычайвацца. Такога меркавання прытрымліваецца беларуска Анастасія Ткач, якая жыве ва Украіне.
„Вось ужо некалькі месяцаў сітуацыя не мяняецца, без зменаў таксама навіны з фронту”, – распавяла яна:
– Жыццё ідзе. Прыйшла вясна і я думаю, што гэта дадало нейкага такога натхнення ў мяне і магчыма шмат у каго. Асабіста мяне насцярожвае тое, што не хацелася б усё ж такі прызвычаіцца да вайны, як гэта часамі бывае. На самой справе вайна ва Украіне пачалася не 22 лютага, а ў 2014 годзе.
Вайна ва Украіне цягнецца 449-ты дзень. Ваенны стан на ўкраінскай тэрыторыі доўжыцца 15 месяцаў праз расейскую агрэсію.
Беларускае Радыё Рацыя