У Польшчы будуць судзіць беларуса за перавозку мігрантаў



46-гадовага грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць у дапамозе нелегальнаму перасячэнню мяжы як мінімум траім грамадзянам Сірыі.

Яму прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Беларуса і нелегальных мігрантаў затрымалі польскія памежнікі летась у кастрычніку, калі яны накіроўваліся ад мяжы ў бок Нямеччыны. Таксама затрымалі кіроўцу аўтамабіля, які вёз сірыйцаў па ўказанні беларуса.

Нелегальных мігрантаў пакаралі 6 месяцамі зняволення з адтэрміноўкай, а грамадзіна Беларусі арыштавалі да суда на тры месяцы. Дома ў яго таксама знайшлі тры мабільныя тэлефоны і чатыры сім-карты, якія сталі доказамі па справе.

Калі мужчыну прызнаюць вінаватым, яму пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў зняволення. Затрыманага змясцілі ў СІЗА на 3 месяцы да суда.