Сёння Міжнародны дзень музеяў
Сёння Міжнародны дзень музеяў. Ён устаноўлены, як напамін усім краінам пра неабходнасць зберагання і развіцця музеяў, якія з’яўляюцца сувяззю паміж мінулым і сучасным народаў. Таксама адна з мэтаў – заахвочванне людзей актыўна наведваць такія ўстановы, каб пашыраць свае веды і ўзбагачацца культурна.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзян, як часта яны наведваюць музеі:
– Не, увогуле не ходзім. Калісьці былі, калі ў школе вучыліся і ўсё.
– Калі грошы ёсць, то хаджу. Я люблю музеі, тэатры.
– Хаджу вельмі рэдка.
– Можна сказаць, што не хаджу.
– Трэба хадзіць абавязкова.
– Ёсць інтэрнэт, дзе ўсё можна паглядзець.
Традыцыйна 18-га траўня ва ўсім свеце ладзіцца акцыя „Ноч музеяў”. У яе межах наведванне ўстаноў часткова ці цалкам бясплатнае, музейшчыкі арганізоўваюць для наведнікаў адмысловую праграму. У Беларусі акцыі да Дня музеяў адбудуцца ад сёння і да нядзелі.
Беларускае Радыё Рацыя