Акцыя салідарнасці ў Беластоку на Дзень палітвязня



21 траўня а 15.00 Беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка.

Акцыя адбудзецца па адрасе: Białystok, Elektryczna, 9, кансулят РБ.

Тысячы нашых родных, блізкіх, сумленных беларусаў зазналі пераслед, гвалт, катаванні. Некаторыя, як Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойць, загінулі ў няволі. Тысячы лёсаў паламаныя. Тысячы сем’яў разлучаныя. Тысячы людзей застаюцца ў турмах. Жах у Беларусі стаў паўсядзённасцю. І калі нам некалі хочацца махнуць на ўсё рукой і жыць далей сваім жыццём, мы павінны памятаць, як шмат людзей застаецца ў закладніках рэжыму. Дзеля іх трэба змагацца далей. Пакуль усе не будуць вольныя. І калі мы сапраўды хочам людзьмі звацца, мы павінны памятаць пра палітвязняў кожны дзень і рабіць тое, што ў нашых сілах дзеля падтрымкі іх і іх сем’яў, дзеля іх свабоды.

Прыходзьце на акцыю, каб паказаць, што мы не забыліся, што мы не спыніліся і што нам не ўсё роўна! Салідарнасць – наша сіла!!!