У Беластоку можа з’явіцца сквер Вольнай Беларусі



Сквер Вольнай Беларусі – так плануюць назваць праходную частку дарогі, дзе размешчана Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Гэта новая прапанова прэзідэнта горада Беластока Тадэвуша Трускаляскага, які накіраваў радзе горада такі праект для ўшанавання ў прасторы Беластока назвы Вольная Беларусь.

Раней змена назвы вуліцы Электрычнай на Вольнай Беларусі была аспрэчана жыхарамі вуліцы, якія патлумачылі пратэст фармальнымі складанасьцямі (зменай дакументаў і запісаў ў кадастравых дакументах). 

Консульства Рэспублікі Беларусь будзе размешчана пры скверы Вольнай Беларусі 1. Сама вуліца застанецца Электрычнай. Пра змену назвы вуліцы хадайнічала беларуская дыяспара ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя