У Беластоку гаварылі пра клінковую зброю часоў ВКЛ



У Беластоку прайшла чарговая імпрэза ў рамках беларускага нефармальнага гістарычнага клуба Beer&History. Гэтым разам тэмай вечарыны была – клінковая зброя ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

Пра тое, што такое шабля, рапіра, корд, як і якой зброяй ваявалі нашыя продкі, як эвалюцыянавала клінковае ўзбраенне, з якім яны баранілі наш край, распавядаў рэкнаструктар з Гародні – Васіль Калач:

-Ліцьвінаў і палякаў у Еўропе 16 – 17 стагоддзяў вельмі баяліся. Акурат у гэтыя часы было вельмі распаўсюджана менавіта навучанне бойцы на халоднай зброі. Адсоткавы складнік шляхты сярод нашых суайчыннікаў быў значна больш вялікі, чым у астатніх краінах Еўропы. І навучанне валоданню халоднай зброяй пачыналася яшчэ з глыбокага дзяцінства. Гэта лічылася неабходным. І, зразумела, менавіта з гэтых чыннікаў майстэрства было значна вышэйшым.

А ўжо ў гэтую нядзелю гістарычны клуб Beer&History і Васіль Калач ладзяць тэатралізаваную экскурсію па Беластоку Браніцкіх. Дзе раскажуць пра шляхетнае мінулае сталіцы Падляшша.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя