Цімафей Акудовіч: Нас цікавяць амбітнасць праекта
19 гадоў таму
Другі па ліку „Магістрат культуры” запушчаны ў Польшчы – на падставе клуба „Спадчына”.
Першым магістратам стала выдавецтва „Кнігаўка”. Прынцып функцыянавання застаўся такім жа, – распавёў каардынатар праекта Цімафей Акудовіч:
– Нас цікавяць амбітнасць праекта, гатоўнасць праекта закрыць нейкую сур’ёзную нішу ў сваёй справе, у сваім горадзе і развівацца да нейкай вялікай, сур’ёзнай структуры. Калі мы бачым такую амбітнасць у нейкіх маладых праектах, то спрабуем іх падтрымаць. Нам падаецца важна падтрымаць бачанне перспектывы.
Сачыць за дзейнасцю Магістратаў культуры можна ў Telegram і Instagram.
Беларускае Радыё Рацыя