Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў
18 гадоў таму
Аўстрыйскі банк Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў, піша reform.by.
„Raiffeisen Bank International прыняў рашэнне рэзка скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі ў рэгіёне, і банкі былі паінфармаваныя пра гэта”, — заявілі ў прэс-службе банка.
Раней у СМІ пісалі, што Raiffeisen разаслаў шэрагу беларускіх банкаў паведамленні, што спыніць карэспандэнцкія адносіны з 31 ліпеня. Перад гэтым банк абвясціў, што скарачае сваю прысутнасць у Расеі. Верагодна, на гэта паўплывала пазіцыя Украіны: у сакавіку 2023-га яна прызнала Raiffeisen Bank International міжнародным спонсарам вайны, бо ён працягваў працаваць у Расеі пасля пачатку шырокамаштабнай расейскай агрэсіі.