Палітвязень Святлана Бараноўская: У Германіі мы атрымалі ўсе дакументы для жыцця



Паўгода – столькі ў Нямеччыне знаходзіцца былая палітвязень Святлана Бараноўская. Яна запрасіла палітычны прытулак і прыехала туды са сваёй сям’ёй. Наперадзе – перыяд адаптацыі, а менавіта вывучэнне мовы і сацыялізацыя, – распавяла сама рэспандэнтка:

Не магу пахваліцца нейкімі дасягненнямі ў якасці нашага жыцця тут. Мы, канешне, атрымалі тут усе патрэбныя дакументы для жыцця. Атрымліваем ужо від на жыхарства. У нас ёсць бумажны варыянт, але неўзабаве выдадуць пластыкавыя дакументы. З 22 траўня нашая сям’я запісаная на моўныя курсы.

Былая палітвязень Святлана Бараноўская была асуджаная па артыкулах 342 Крымінальнага кодэкса або „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх” і артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса, або „Абраза прадстаўніка ўлады”. Прысуд – тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хатняя хімія”).

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя