Сілавікі затрымалі айцішніка, які вярнуўся ў Беларусь



Айцішнік вырашыў вярнуцца ў Беларусь з Польшчы — яго жорстка затрымалі і распачалі крымінальную справу.

Праўладныя тэлеграм-каналы распавялі, што адразу пасля праходжання мяжы быў затрыманы беларус, які вырашыў вярнуцца ў Беларусь з Польшчы. Сілавікі назвалі яго «адмарозкам, які легкадумна палічыў, што можна лёгка вярнуцца ў краіну, пасля двухгадовага бадзяння па „дэмакратычнай” Еўропе».

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ў 2022-ым годзе пакідаў абразлівыя каментары ў сацсетках.

Паведамляецца, што айцішніку інкрымінавана 3 крымінальныя артыкулы.

Вясна