Уршуля Шубзда прэзентавала кнігу „Бацькаўшчына колеру зямлі” на роднай Сакольшчыне
У Саколцы прайшла прэзентацыя кнігі Уршулі Шубзды „Бацькаўшчына колеру зямлі”. Імпрэза адбывалася ў межах акцыі Ноч музеяў, пад назвай „Па свойму”, які ладзіць мясцовы музей сумесна з асяродкам культуры.
Аўтарка кніга адзначыла, што для яе – гэта асабліва важна прэзентаваць сваю кнігу менавіта на Сакольшчыне, адкуль яна сама родам:
– Мяне гэта вельмі цешыць, што магла прыехаць і крыху распавесці пра сваю кнігу, якую прысвяціла Сакольшчыне, гэтым людзям, гэтаму рэгіёну. Цешуся, што прыйшлі тыя асобы, якія сапраўды ангажуюцца ў тое, каб падтрымліваць дух Сакольшчыны. Яны ўсе ўключаюцца ў розныя грамадскія акцыі, якія маюць на мэце падтрымку мясцовай культуры.
Кніга „Бацькаўшчына колеру зямлі” – гэта зборнік рэпартажаў Уршулі Шубзды, якія выйшлі ў тыднёвіку беларусаў Падляшша „Ніва”. У іх распавядаецца пра Сакольшчыну, пра простых людзей з гэтага памежнага з Беларуссю краю.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя