Анонс праграмы „Маніфест”: Вольга Шніп



Спявачка, мастачка і арт-дырэктарка беларускай рэзідэнцыі „Дом творцаў” у Варшаве Вольга Шніп працягвае сваю культурную самарэалізацыю ў эміграцыі.

„Я з дзяцінства ў творчасці, – распавядае артыстка. – Я нарадзілася ў музычнай сям”і. А свой дэбютны альбом запісала, калі мне было толькі 11 год”.

Пра цяперашнюю творчасць, сваю творчую сям’ю, вяселле з каханым у турме і не толькі Вольга Шніп распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 20-га траўня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя