ЗША ўзмацнілі экспартны кантроль у дачыненні Беларусі і Расеі



ЗША ўзмацнілі экспартны кантроль у дачыненні Беларусі і Расеі.

У паведамленні Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў адзначаецца, што санкцыі супраць Беларусі і Расеі становяцца больш жорсткімі: адбываецца „пашырэнне маштабаў санкцый у дачыненні да сектара расейскай і беларускай прамысловасці”. Цяпер ліцэнзія патрабуецца для экспарту ці рээкспарту 1224 найменняў прамысловых тавараў.

„Абмежаванні на гэтыя найменні прамысловых тавараў накіраваныя на далейшы падрыў расейскай і беларускай прамысловых баз і іх здольнасці працягваць падтрымліваць вайсковую агрэсію Расеі ва Украіне”, — гаворыцца ў дакуменце.

У спіс для экспартнага кантролю дадалі інструменты і электрапрыборы, медыцынскае абсталяванне, фотапаперу, тканіны, фарбы, лодкі, пасажырскі транспарт, абсталяванне для харчовай прамысловасці, тэлефоны, навушнікі ды іншае.

Беларускае Радыё Рацыя