Падатковыя льготы для БелАЭС падоўжаныя на год



Льготны рэжым падаткаабкладання для БелАЭС будзе працаваць да 2042 года.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе №143 ад 18 траўня. Да тагого льготы павінны былі дзейнічаць да 2041 года. Таксама пашыраны льготы для станцыі. Цяпер БелАЭС не будзе адлічваць частку прыбытку у мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

Астатнія льготы засталіся без зменаў. Да 2042 года БелАЭС таксама не будзе выплачваць:

– падатак на нерухомасць на капітальныя будынкі

– зямельны падатак на зямельныя ўчасткі

– падатак на прыбытак,

– вылічэнні і пералічэнні ў бюджэт часткі прыбытку

Указ №143 змяшчае пункты „для службовага карыстання.