Пачаўся разгляд справы аб банкруцтве „Лёзненскага льнозаводу”



Эканамічны суд Віцебскай вобласці пачаў разгляд справу аб банкруцтве „Лёзненскага льнозаводу”.

Большасьць акцый прадпрыемства належаць дзяржаве. Праблемы ў яго пачаліся з 2018 года. Запазычанасць перад іншымі суб’ектамі перавышае 4 млн рублёў. На льнозаводзе працуе 55 чалавек.

Заснаваны завод быў яшчэ ў 1930 годзе.