Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітвязням у Варшаве



21-га траўня, у Дзень палітвязняў Беларусі, у Варшаве праваабаронцы «Вясны», польскага «Мемарыяла», ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы «Майстэрні паштовак салідарнасці» зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням.

На месцы людзей будуць чакаць паштоўкі і ўсё неабходнае для напісання лістоў. Пачас мерапрыемства можна будзе пабачыць карціны палітзняволенага Паўла Севярынца і падзяліцца ўражаннямі ў лісце да яго. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел культавы беларускі музыка і брат палітзняволенага Андрэя Пачобута Стас. Мы зможам пачуць яго песні ў аўтарскім выкананні. Сардэчна запрашаем!

Прастора «Пад жырандоляй» (Варшава, Hoża 41, lok 2)
21 траўня, 17:00-19:00.

Вясна