Беларуска, якая жыве ва Украіне, распавяла, як там змянілася жыццё праз год вайны



Відавочна тое, што ў бліжэйшыя месяцы Расейская Федэрацыя працягне вайну з простым мірным насельніцтвам.

У гэтым перакананая беларуска спадарыня Вольга, якая надалей у ваенны час жыве ва Украіне. Яна адзначыла, што пасля 9 траўня прылётаў стала меньш, але жыццё спакойнае толькі адносна:

– Апошнія тры дні пацяплела, стала сонечна і камфортна. Гэта моцна паднімае настрой, людзі сталі больш хадзіць гуляць, больш выходзіць на вуліцу. Бо каб не адбывалася, трэба паспяваць жыць, і калі на вуліцы цёпла і сонечна, адразу неяк прыемней і весялей. Вядома абстрэлы ў апошнія паўтары тыдні былі дастаткова цяжкімі.

Расейская агрэсія на Украіну доўжыцца 452-гі дзень. Неўзабаве Украіна анасуе контрнаступ, дата можа быць агучанай ужо праз некалькі тыдняў.

Беларускае Радыё Рацыя