Вайна ва Украіне: страты расейскага войска перавысілі 203 тыс. чалавек
Калі нашы пілоты вывучаць F-16 і калі гэтыя машыны з’явяцца ў нашым небе, гэта будзе важна не толькі для Украіны. Гэта будзе гістарычны момант для ўсёй архітэктуры бяспекі ў Еўропе і свеце».
Тым часам, генеральны сакратар ААН заклікаў рэфармаваць Раду бяспекі і Брэтан-Вудзкую сістэму. Антоніё Гутэрыш лічыць, што неабходна прывесці гэтыя інстытуты ў адпаведнасць з «рэаліямі сённяшняга свету». Абодва фарматы адлюстроўваюць баланс сіл на момант заканчэння Другой сусветнай вайны і маюць патрэбу ў абнаўленні, сказаў Гутэрыш журналістам на саміце G7 у Хірасіме.
Паводле Гутэрыша «глабальная фінансавая архітэктура састарэла», яна «дысфункцыянальная і несправядлівая», «на фоне эканамічных узрушэнняў ад пандэміі COVID-19 і расейскага ўварвання ва Украіну яна не змагла выканаць сваю асноўную функцыю ў якасці глабальнай страховачнай сеткі». Раней рэфармаваць Раду бяспекі ўжо заклікалі Японія, Злучаныя Штаты і краіны Еўразьвязу.