Батумі: лісты для палітзняволеных вельмі патрэбныя



У грузінскім Батумі адбываецца акцыя па напісанні лістоў да палітзняволеных, што сядзяць у беларускіх турмах і калоніях. У дзвюх кропках горада, а гэта крама нацыянальнай сімволікі і „МедыяХаб”,  цягам дня любы жадаючы можа напісаць ліст беларускаму палітзняволенаму.

Пра акцыю і яе важнасць кажуць удзельнікі:

Канешне, важна ў тым плане, што калі прасядзець у закрытым пакоі некаторы час і не ведаць ніякіх навінаў, нічога, то там невялікая гісторыя з волі, проста чыісьці ўражанні, нават незнаёмага чалавека, могуць быць падтрымкай. І нават сам факт, што табе хтосьці піша – гэта значыць цябе памятаюць, цябе цэняць.

І што ўсё ж такі ёсць нейкая надзея, што яшчэ не ўсё згублена, што сітуацыя можа змяніцца ў лепшы бок.

Перш за ўсё таму, што людзі павінны разумець, што яны ахвяравалі хто сваім здароўем, хто сям’ёй, а хто нават жыццём.

Пад час акцыі ўжо напісана некалькі дзясяткаў лістоў, таксама людзі бяруць дахаты паперу, канверты і паштоўкі, каб разам у коле сям’і напісаць лісты сваім знаёмым, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя