Байдэн анансаваў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн анансаваў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне.

Падчас сустрэчы ў Хірасіме з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім ён запэўніў, што ЗША робяць усё, што ад іх залежыць, каб умацаваць абарону Украіны ў вайне з Расеяй.

Новы пакет дапамогі ЗША Украіне прадугледжвае пастаўкі боепрыпасаў, артылерыі і бронетэхнікі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сацыяльных сетках падзякаваў прэзідэнту ЗША Джо Байдэну за перамовы ў японскай Хірасіме і за новыя рашэнні.

«Велізарная ўдзячнасць нашага народа за велізарную фінансавую дапамогу, аказаную Украіне ЗША на сённяшні дзень у памеры 37 мільярдаў долараў, а таксама за новы пакет ваеннай дапамогі на 375 мільёнаў даляраў. Мы абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва па ўмацаванні абараназдольнасці нашай краіны, а таксама рэалізацыі ўкраінскай формулы міру. Мы таксама абмяняліся думкамі аб праектах аднаўлення Украіны», – напісаў Уладзімір Зяленскі

Польскае радыё