Дзень беларускага палітвязня ў Варшаве



21 траўня – Дзень беларускага палітвязня ў Варшаве быў насычаны з раніцы мерапрыемствамі, прысвечанымі палітвязням Беларусі.

У другую палову дня каля помніка Мікалаю Каперніку працягнуўся мітынг з дэманстрацыяй вялізнай колькасці партрэтаў, якія віселі на калючым дроце ўздоўж дарогі. Пра мэту гэтай інсталяцыі гаворыць адна з арганізатараў акцыі Ганна Федаронак:

Зрабілі калючы дрот – 100 метраў. Гэтыя партрэты паказвалі людзям, якія праходзілі, каб яны ўбачылі, які жах адбываецца ў нас у краіне. Адна справа, калі кажаш лічбу, а іншая, калі сто метраў партрэтаў, глядзіш у вочы гэтым людзям – маладыя дзяўчаты, старыя кабеты, мужчыны, хлапчукі. Бачыш і разумееш – гэта жах. Мы хацелі, каб Еўропа пабачыла, што не толькі ва Украіне зараз жах, але і ў Беларусі жах, вельмі вялікі жах.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Акцыя была вельмі шматлюднай. Асабліва шакавала людзей, як удзельнікаў акцыі, так і тых, што праходзілі міма безліч партрэтаў палітвязняў, што віселі на калючым дроце ўздоўж дарогі.

Беларускае Радыё Рацыя