У Белгародскай вобласці ідуць баі (абноўлена)
Ісотонае абастрэння сітуацыі ў Белгарадскай вобласці Расеі, якая мяжуе з Украінай. Паведамляюць пра стральбу ў панкце Грайворан. У ім і ў бліжэйшых сёлах будзе абвешчана эвакуацыя, паведамляюць расейскія прапагандысты. Цяпер у вёскі адпраўлены аўтобусы, якія павязуць жыхароў у бяспечныя раёны.
Тэлеграм-каналы публікуюць відэа падзення верталёта Мі-8 у Белгародскай вобласці. Папярэдне, крушэнне адбылося недалёка ад населенага пункта Прохараўка – гэта за 100 км ад граніцы з Украінай.
Аб’яўлены агульны збор супрацоўнікаў ва ўсіх аддзелах паліцыі гэтага расейскага рэгіёну. Тым часам у Белгарадзе ўтварыўся затор на выезд з горада. На ўсёй тэрыторыі Белгародскай вобласці ўведзены план „Перахоп”.
Украіна не мае непасрэднага дачынення да падзей у Белгародскай вобласці, заявіў дарадца кіраўніка АП Міхайла Падаляк.
„Украіна з цікавасцю назірае за падзеямі… і вывучае сітуацыю… Як вядома, танкі прадаюцца ў любым расійскім ваенгандлі, а падпольныя партызанскія атрады складаюцца ўсё ж такі з грамадзян Расеі”.
***
У Грайваранскім раёне Белгарадскай вобласці Расеі ідуць баі. Раней мясцовыя ўлады паведамілі пра пранікненне ўкраінскіх дыверсантаў. Тг-каналы інфармуюць, што пасля цяжкіх баёў дыверсанты занялі Дому культуры ў сяле Гара-Падол. З сяла Казінка часткова эвакуявалі насельніцтва.
Прадстаўнік вайсковай разведкі Украіны Андрэй Юсаў назваў мэтай падзеяў у Белгарадскай вобласці «стварэнне паласы бяспекі для абароны цывільных украінцаў».
«Гэта следства поўнамаштабнага ўварвання і агрэсіўнай вайны пуцінскай Расеі супраць Украіны. Так, адказнасць за гэтыя падзеі ўзялі на сябе грамадзяне РФ, а менавіта сілы РДК і легіёна «Свабода Расіі». Я думаю, што мы ўсе толькі можам павітаць рашучыя дзеянні апазіцыйна настроеных грамадзянаў Расеі, якія гатовыя да ўзброенай барацьбы са злачынным рэжымам Пуціна».
Тым часам, легіён „Свобода России” сцвярджае, што працягвае рух па Белгародскае вобласці.
***
Губернатар Белгародскай вобласці Расеі Вячаслаў Гладкоў інфармуе, што на тэрыторыю вобласці нібыта зайшлі дыверсанты УСУ.
Раней легіён «Свабода Расіі» і Рускі добраахвотніцкі корпус заявілі, што занялі населены пункт Козінка Белгародскай вобласці, а ў пункт Грайворан зайшлі перадавыя атрады.
Агенцыя УНІАН перадае, што ў Белгародскай вобласці чуваць выбухі, мясцовых жыхароў праз тэлефонную сувязь заклікаюць эвакуявацца. Але Вячаслаў Гладкоў у адказ абвінавачвае Украіну ў «інфармацыйнай атацы на вобласць, якая заклікае да панікі». Ён пацвердзіў факт абстрэлу Грайваранаўскага раёну, але паведаміў аб адсутнасці параненых і загінулых. Улада, паводле яго, не паведамляла аб эвакуацыі насельніцтва.
Як вядома, «Рускі добраахвотніцкі корпус» (РДК) — гэта узброенае фармаванне, створанае правымі актывістамі, якія эмігравалі з Расеі і ваююць на баку Украіны.