Незалежнае кнігавыдаўніцтва Беларусі: выклікі і магчымасці
У сераду, 24 траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе прэзентуюць вынікі даследавання «Выданне беларускіх кніг: стан галіны, выклікі і перспектывы». Магчымы і анлайн-удзел.
Дата: 24 траўня. Час: 10.00 (час мясцовы). Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава
Спікеры: Андрэй Казакевіч (Інстытут «Палітычная сфера»); Аляксей Ластоўскі (Інстытут «Палітычная сфера»).
Абяцаюць агляд асноўных тэндэнцый сусветнага кніжнага рынку, асобных краіны (ЗША, Польшча, Літва), а таксама дэтальны аналіз статыстыкі пра выданне беларускіх кніг у 2013-2022 гадах.
Закрануць і перспектывы папяровых, лічбавых і аўдыёкніг; тэндэнцыі распаўсюду (online, offline), палітыкі коштаў, папулярнасці жанраў, узроставыя і іншыя асаблівасці сучаснага кнігаспажывання.
Другая частка даследавання — глыбінныя інтэрв’ю з выдаўцамі кніг пра стан галіны і яе перспектывы.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да ранку аўторка, 23 траўня.