Адваката Максіма Знака будуць утрымліваць у ПКТ да верасня




Адваката Максіма Знака будуць утрымліваць у ПКТ да верасня.

Раней паведамлялася, што палітвязень з лютага два месяцы амаль не выходзіў са штрафнога ізалятару. Пры гэтым у снежні Максіма адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), дзе вязні маюць права атаварвацца ў месяц толькі на 32 рублі, атрымаць адну бандэроль на паўгода і выходзіць на шпацыр на 30 хвілін. Адзначым, што тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.

Цяпер праваабаронцам стала вядома, што Знака будуць утрымліваць у ПКТ ажно да верасня.