Тбілісі: акцыя ў падтрымку палітзняволеных



У сталіцы Грузіі Тбілісі таксама адбыліся акцыі да Дня палітзняволеных у Беларусі. Каля паўсотні ўдзельнікаў сабраліся з плакатамі і сцягамі каб, распавесці грузінскаму грамадству пра тое, што шмат беларусаў знаходзяцца ў турмах і калоніях.

Пасля акцыі ў цэнтры сталіцы Грузіі каля 20 чалавек удзельнічалі ў напісанні лістоў палітвязням у прасторы “Кропка”:

Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:

-Лісты вельмі важныя менавіта для таго, каб людзі маглі зберагчы сябе. Каб яны памяталі, дзеля чаго яны змагаліся. І ведалі, што людзі пра іх памятаюць. І ўсё, за што яны аддалі сваё здароўе і частку свайго жыцця, усё гэта жыве.

У грузінскім Тбілісі жыве да 5 тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму, і акцыі ў цэнтры гораду сталі ўжо традыцыйнымі і адбываюцца штотыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя